|
Возера Вероўскае знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці і належыць да басейна ракі Пыранка. Плошча вадаёма складае 1,23 км2 пры даўжыні 7,5 км і найбольшай шырыні 0,4 км. Максімальная глыбіня дасягае 9,2 м. Возера Вероўскае ўваходзіць у склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры». Вадаём знаходзіцца ў маляўнічай парослай хваёвым лесам і хмызняком мясцовасці. Берага пераважна высокія, месцамі абрывістыя, на поўначы нізкія. Плыткаводдзе вузкае, уздоўж берагоў пясчанае. Праз возера працякае р. Саламянка, якая злучае яго на поўначы з возерам Чыжоўка. На поўдні вадаём злучаны з Дзервеніскім возерам.
На возеры арганізавана платная аматарская рыбалка. Ловяцца лешч, шчупак, плотка, язь, карась, лінь, чырвонапёрка, акунь, верхаводка, ёрш. Забаронена выкарыстанне плывучых сродкаў з маторамі.
Недалёка ад возера Вероўскае размясцілася сядзіба «Тры бабра», дзе для аматараў мернага адпачынку ёсць лодкавая станцыя. Тут любы жадаючы зможа ўзяць у пракат катамаран або лодку.
Побач з вадаёмам размешчаны наступныя аб'екты:
Насяляюць наступныя рыбы:
|