Вадаёмы Беларусі:
|
³лейскае вадасховішча размешчана ў ³лейскім раёне, ̳нскай вобласці. Яно створана ў 1975 г. на рацэ ³볳, знаходзіцца ў вадазборных басейна р. мана і ляжыць на 75 км ніжэй г. ̳нска. ³лейскае вадасховішча з'яўляецца галоўным і самым буйным штучным вадаёмам ў Беларусі. Плошча самага буйнага штучнага вадаёма краіны складае - 64,6 км 2, гэта крыху менш беларускай жамчужыны - возера Нарач. Аб'ём запаўнення вадасховішча - 260 млн. м 3, шырыня ад 2 да 3 км. Сярэдняя глыбіня 3 - 5 м, але ў некаторых месцах дасягае 13 м. Берагі вадасховішча вельмі маляўнічыя: нізкія, пясчаныя, штучна замацаваныя, пераважна пакрытыя хваёвым лесам. На вадасховішчы размешчаны 10 пяшчаных выспаў, якія вельмі добра вылучаюцца на фоне блакітнай роўнядзі вады. Дно таксама выслана пяском. Асноўнае прызначэнне ³лейскага вадасховішча - рэгуляванне сцёку і абвадненне ракі Свіслач, а таксама стварэнне ўмоў для актыўнага адпачынку: водналыжным, вяслярным і ветразным спортам. Таксама гэта адно з самых папулярных месцаў летняга і зімовага вуджэння. І зімой, і летам на берагах вадасховішча шмат рыбакоў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца вадасховішчы ў зімовы перыяд, калі воднае люстэрка пакрываецца трывалым слоем лёду. Тут добра ловяцца шчупак, акунь, лешч, карась, ёрш і плотка. Майстры рыбнай лоўлі прымаюць удзел у рыбацкіх спаборніцтвах, якія праводзяцца на вадасховішчы кожны сезон. Вадасховішча знаходзіцца на тэрыторыі зоны адпачынку ³лейка. На некаторых берагах вадасховішча ёсць пяшчаныя пляжы шырынёй да 100 м, якія абсталяваны альтанкамі, месцамі для распальвання вогнішча і пляцоўкамі для кэмпінгу. Недалёка ад ³лейскага вадасховішча размяшчаюцца намётавы гарадок яхт-клуба «Хваля», сельскія сядзібы ў ³лейцы, вёсках Будзішча, Навасады і Забалоцце.
Побач з вадаёмам размешчаны наступныя аб'екты:
|