Вадаёмы Беларусі - возера Гаць


Вадаёмы Беларусі:

Возера Гаць размешчана ў Брэсцкай вобласці ў Баранавіцкім раёне, у 22 км. ад г. Баранавічы. Возера стварылі ў 1930 годзе для энергетычных мэтаў, яго абкружаюць маляўнічыя лясныя масівы біялагічнага заказніка Баранавіцкі. З'яўляецца басейнам ракі Лахозва.

Плошча возера складае 1,26 км2, даўжыня - 3,1 км., а шырыня - 0,7 км.. Возера праточнае, яго дно тарфяное, пакрыта глеем, найбольшая глыбіня дасягае 4,7 м.. Берагі возера спадзістыя, парэзаныя і пакрытыя лесам.

З'яўляецца папулярным месцам для адпачынку на азёрах у Беларусі. Для аматараў рыбалкі арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства. Возера насяляюць большасць вядомых у Беларусі рыб: карп, лінь, акунь, плотка, шчупак, карась, таўсталобік, ёрш.

Пляжы абсталяваны кабінкамі для пераапранання, парасонамі, лаўкамі, тут можна прагуляцца па пірса і пагуляць у валейбол на абсталяванай пляцоўцы. Недалёка ад возера ёсць утульныя базы адпачынку , дзе можна паесці і пераначаваць, а таксама ввыдатна правесці свой час за гульнёй у тэніс ці ў більярд, пасмажыць шашлык і папарыцца ў лазні.

  Побач з вадаёмам размешчаны наступныя аб'екты: