life:) - беларускі аператар сотавай сувязі стандарту GSM.
Афіцыйная назва ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (ЗАТ «БеСТ»). Уваходзіць у групу кампаній Turkcell: турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія падпісала пагадненне аб набыцці 80% акцый ЗАТ «БеСТ» 29 ліпеня 2008 года.
life:) аказвае сваім кліентам наступныя паслугі:
галасавыя званкі
SMS
міжнародныя галасавыя званкі
міжнародны роўмінг
відэазванок
меларынг (замена гудка на любімую мелодыю)
SMS-чат
Java-чат 333 (інтэрактыўны Java-дадатак, з дапамогай якога лёгка і проста стасавацца, заводзіць новых сяброў і весела праводзіць час)
Java-гульні
SMS-Інтэрактыў (бярыце ўдзел у галасаваннях, удзельнічайце ў дыскусіях, перадавайце прывітанні і віншаванні, абмяркоўвайце падзеі, мясцуйце паведамленні ў эфіры тэлепраграм, радыёстанцый і іншых сродкаў масавай інфармацыі)
відэа, малюнкі, радыё
інфасэрвіс (паслуга, якая дазволіць хутка знайсці патрэбную інфармацыю ці весела правесці час)
Інтэрнэт (паслуга дазваляе абанентам life:) арганізаваць мабільны доступ да сеткі Інтэрнэт пры дапамозе мабільнага тэлефона ці мадэма, адпраўляць/прымаць электронную пошту, падарожнічаць па сетцы Інтэрнэт, выкарыстоўваць мэсэнджэры)
паслугі абаненцкага абслугоўвання
Нумары даведкава-інфармацыйнай службы life:):
909 ці 920 — бясплатны кароткі нумар для абанентаў life:)
+375 25 909 09 09 (для абанентаў life:) па тарыфу званка ўнутры сеткі)