19-Верасня-2025![]() |
Навінка ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю» – масаж і саляная пакойУ гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю» гасцей чакаюць новыя аздараўленчыя магчымасці: галатэрапія у сучаснай салявой пакоі, расслабляльнае масажнае крэсла і прафесійны ручны масаж. Гэтыя паслугі дапамогуць аднавіць сілы, палепшыць самаадчуванне і зробяць адпачынак яшчэ больш камфортным. У самым сэрцы Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» размешчаны камфортны гасцінічны комплекс «Над Прыпяццю», які адметны не толькі ўнікальным месцазнаходжаннем у пойме ракі Прыпяць, але і прафесійным персаналам, якаснымі паслугамі і сучасным нумарным фондам. Гасцінічны комплекс радуе сваіх гасцей навінкамі! Для наведвальнікаў ужо даступныя басейн, сауна і трэнажорная зала, якія нядаўна папоўніліся двума СПА-кабінетамі, што дазваляюць аднавіць фізічнае і ментальнае здароўе – салевая пакой і масажны кабінет.
Для гасцей даступна: Кабінеты СПА працуюць з серады па нядзелю з 13:00 да 20:30. Цяпер Ваш адпачынак можа стаць яшчэ больш запамінальным і яскравым! Падрабязней азнаёміцца з цэнамі на пражыванне, а таксама з дадатковымі паслугамі гасцінічнага комплексу «Над Прыпяццю» можна на старонцы аб’екта ў адпаведных раздзелах. |