02-Верасня-2025![]() |
Тур «Вялесава ноч» у Бярэзінскім біясферным запаведнікуГасцінічны комплекс «Сергуч» запрашае на адзін з самых загадкавых тураў краіны – «Вялесава ноч»! Вас чакаюць начныя шпацыры па экалагічнай сцежцы «У краі міфаў», дзе ажываюць старажытныя легенды і паданні. Пад покрывам ночы мы акунёмся ў свет беларускіх міфаў, даведаемся, у што верылі нашы продкі, якія духі, багі і істоты насялялі лясы, балоты і рэкі. Атмасфера таямнічасці, шоргаты лесу, гульня святла і ценю — усё гэта створыць непаўторныя ўражанні і дазволіць адчуць дыханне старажытнасці. Калі вы шукаеце незвычайныя эмоцыі, хочаце адкрыць для сябе магію беларускай прыроды і дакрануцца да яе таямніц — гэты тур нібы для вас! Паглядзець нумары і інфраструктуру гасцінічнага комплексу «Сергуч» можна на яго старонцы ў адпаведных падзелах. |