26-Жнiўня-2025![]() |
У санаторыі Рассвет-Любань адкрылася кавярня самаабслугоўванняУ санаторыі Рассвет-Любань з’явілася прыемная навінка — у холе галоўнага корпуса, насупраць рэсепшна, усталявана сучасная кава-машына. Цяпер падчас адпачынку вы зможаце пакаштаваць духмяную каву ў любы зручны час. Гасцей чакае бадзёры эспрэса, далікатны капучына і іншыя кававыя напоі. Аплаціць можна банкаўскай карткай — хутка, зручна і сучасна. Падрабязней азнаёміцца з інфраструктурай і умовамі пражывання у санаторыі можна на яго старонцы ў адпаведных раздзелах. |