29-Мая-2025![]() |
З 9 чэрвеня ў санаторыі «Азёрны» можна выбраць харчаванне па сістэме «шведскі стол».З 9 чэрвеня 2025 года у санаторыі «Азёрны» уводзіцца новая дадатковая опцыя для адпачывальнікаў — харчаванне па сістэме «шведскі стол». Пры браніраванні пуцёўкі госці змогуць выбраць паміж звыклым заказным меню і «шведскім сталом» без змены кошту пуцёўкі. Для зручнасці адпачывальнікаў харчаванне будзе арганізавана ў дзвюх сталовых: адна з іх абслугоўвае гасцей па сістэме «шведскі стол», другая — па заказным меню. Такім чынам, кожны госць зможа выбраць найбольш камфортны для сябе фармат харчавання. Звяртаем увагу: да 9 чэрвеня 2025 года харчаванне для ўсіх гасцей арганізуецца выключна па заказным меню. Падрабязней азнаёміцца з лячэбнай базай і коштамі пуцёвак у санаторыі можна на яго старонцы ў адпаведных раздзелах. |