МТС - аператар сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадастаўляе паслугі мабільнай сувязі стандартаў GSM 900/1800 і UMTS 2100.
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя Тэлесістэмы» (МТС) зарэгістравана ў МУС Рэспублікі Беларусь 4 красавіка 2002 г.
Заснавальнікамі кампаніі з'яўляюцца:
з беларускага боку — РУП «Белтэлекам»
з расійскага боку — Адкрытае акцыянернае таварыства «Мабільныя Тэлесістэмы»
Якасць сувязі МТС адпавядае ліцэнзійным патрабаванням і тэхнічным параметрам адзнакі якасці паслуг мабільнай сувязі.
МТС прапануе сваім кліентам наступныя паслугі:
паслугі галасавой сувязі,
міжнародны доступ і роўмінг,
MMS (абмен мультымедыйнымі паведамленнямі (гукі, відэа, фота, малюначкі, мелодыі) з іншымі абанентамі,
SMS (абмен тэкставымі паведамленнямі з іншымі абанентамі),
відэазванкі,
SMS-Extra (пакет SMS-сэрвісаў, які прадстаўляе абаненту дадатковыя магчымасці пры карыстанні SMS)
тэрміновы безліміт (пры занясенні вызначанай сумы грошай у суткі Вы атрымліваеце магчымасць рабіць неабмежаваны лік бясплатных званкоў у межах найбуйнай у Беларусі сотавай сеткі)
МТС-Інфа (забаўляльныя і інфармацыйныя сэрвісы ў меню мабільнага тэлефона)
МТС-Пошук (вызначэнне месцазнаходжання чальцоў сям'і ці арганізацыя эфектыўнай працы калектыва)
МТС-Эфір (самыя свежыя і цікавыя навіны, самыя папулярныя і любімыя мелодыі, удзел у гульнях і віктарынах)
тонінг (Вы можаце замяніць доўгія гудкі мелодыяй, прывітаннем ці іншымі гукавымі сігналамі)
малюначкі, мелодыі, відэа,
Інтэрнэт-Памочнік (кіраванне рахункам і паслугамі праз Інтэрнэт)
Мабільны Памочнік (кіраванне рахункам і паслугамі з мабільнага тэлефона)
USSD-партал МТС (Вы можаце самастойна здзяйсняць мноства аперацый без неабходнасці візіту ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў ці званка ў Кантактны цэнтр)
USSD-расклад транспарту (сэрвіс дазволіць атрымаць інфармацыю пра час да прыбыцця грамадскага транспарту на прыпыначны пункт)
мабільны Інтэрнет (для таго каб скарыстацца сувяззю 3G МТС, вам неабходзен USB-мадэм ці мабільны тэлефон з падтрымкай UMTS і стандартаў HSPA ці навейшай HSPA+, якія можна набыць у салонах сувязі МТС)
SMS-банкінг (дазваляе зарэгістраваным карыстальнікам з дапамогай мабільнага тэлефона кіраваць сваім карт-рахункам, атрымліваць інфармацыю пра астатак сродкаў і здзяйсняць шырокі спектр аперацый, у тым ліку ў аплату паслуг)
і вялікая колькасць паслуг інфармацыйнага і забаўляльнага характару
Вы можаце падлучыцца да сеткі МТС, звярнуўшыся ў любой з Цэнтраў абслугоўвання, салонаў, прадстаўнікоў МТС, размешчаных па ўсёй краіне, дзе спецыялісты акажуць Вам любую дапамогу:
распавядуць пра поўны спектр прапанаваных паслуг, дадуць падрабязныя кансультацыі па класе і функцыям прапанаваных сотавых тэлефонаў;
дапамогуць абраць тарыфны план і аформіць дамову на паслугі сувязі;
прадэманструюць магчымасці дадатковых паслуг;
дапамогуць падключыць новую паслугу, высвятліць пытанні налічэнняў і выдаткоўвання сродкаў на сваіх асабовых рахунках, атрымаць раздрукоўку дэталізаванага рахунку;