Wi-Fi - гэта тэхналогія бесправаднога падлучэння да сеткі Інтэрнэт. Wi-Fi гэта скарачэнне ад «Wireless Fidelity», што ў перакладзе з ангельскага азначае «бесправадная дакладнасць». Тэхналогія Wi-Fi робіць Інтэрнэт больш мабільным, бо карыстальнікі больш не прывязаныя да фіксаванага працоўнага месца.
Стандарт Wi-Fi дазваляе даць высакахуткасны доступ да ўсіх рэсурсаў сеткі Інтэрнэт (электронная пошта, Інтэрнэт-сёрфінг, сацыяльныя сеткі і мэсэнджеры і г.д.) з партатыўнага кампутара, мабільнага тэлефона або планшэта ў зоне пакрыцця сеткі Wi-Fi.
Для арганізацыі доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi Вам неабходна:
мець прыладу, якая падтрымлівае працу ў сетцы Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi;
знаходзіцца ў зоне дзеяння;
набыць карту Wi-Fi любога наміналу, калі доступ у Інтэрнэт не прадастаўляецца бясплатна за кошт арганізацыі.
Для таго каб скарыстацца картай, неабходна акуратна выдаліць ахоўнае пакрыццё і ўвесці карыстальніцкія рэквізіты ў акно аўтарызацыі. Пры няправільным уводзе карыстальніцкіх рэквізітаў (лагіна і пароля) тры разы, рэквізіты блакіруюцца на 10 хвілін. Па заканчэнні гэтага часу Вы можаце паўтарыць спробу доступу да сеткі.
Карты Wi-Fi ад byfly не папаўняюцца. Гэта значыць для таго, каб працягнуць працу пасля таго, як Вы вычарпалі намінал карты, Вам неабходна набыць яшчэ адну карту.
Набыць карту доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi можна ў пунктах продажу альбо праз web-партал самаабслугоўвання (аўтарызацыі) або адправіць SMS-паведамленне з мабільнага тэлефона для атрымання карыстальніцкіх рэквізітаў.
Карту пакрыцця Wi-Fi можна паглядзець на афіцыйным сайце інтэрнэт-правайдэра Белтэлекам (ByFly).
Нажимая кнопку Принять вы соглашаетесь на обработку файлов Cookies, согласно Политике обработки файлов Cookies. При отказе от обработки файлов Cookies будет отключен сбор аналитических файлов. Отключение функциональных Cookies можно осуществить в настройках вашего браузера. Обращаем внимание, что некоторые функции сайта в этом случае станут для вас недоступны.