Паляване і рыбалка ў БеларусіРэсурсныя віды паляўнічых жывёл Беларусі. Адзін з важных відаў біялагічных рэсурсаў — гэта рэсурсы паляўнічай фаўны. Традыцыйна ў рэспубліцы праводзяцца вясновае і летне-восеньскае паляванне на птушак, паляванне на капытных, восеньска-зімовае паляванне на футравых звяроў. Згодна з Правіламі вядзення паляўнічага гаспадаркі і палявання (2005) у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 г. №112, у пералік груп і відаў паляўнічых жывёл уключаны 22 віды млекакормячых і 32 віды птушак. Аналіз дадзеных афіцыйнай статыстыкі па дынаміцы колькасці і здабычы паляўнічай фаўны за апошнія 5 гадоў сведчыць аб стабілізацыі колькасці аленевых (лось, алень, казуля). Рост колькасці назіраецца ў дзіка — у сярэднім на 1,6 тыс. галоў у год або на 4%. Гэта найперш абумоўлена ўмовамі надвор’я (цёплымі зімамі), наяўнасцю дастатковай колькасці кармоў, узмацненнем кантролю за эксплуатацыяй яго папуляцыі (барацьба з браканьерствам, павелічэнне штрафаў за незаконную здабычу). Аднак у цэлым гадавы прырост колькасці капытных нязначны. За апошнія 3 гады назіраецца змяншэнне колькасці зайцоў. Верагодна, гэта звязана са стабільна вялікай колькасцю драпежнікаў (лісіца, воўк, янотападобны сабака, драпежныя птушкі), а таксама з умовамі надвор’я (халодны вясновы перыяд, высокая вільготнасць летам). Колькасць калявадных жывёл (выдра і норка) застаецца стабільнай. Адзначаюцца высокія тэмпы росту колькасці бабра. Толькі за апошнія 5 гадоў яго колькасць павялічылася на 58%, што звязана найперш са змяншэннем паляўнічага прэсу і высокай пластычнасцю віду. Захоўваецца даволі высокі ўзровень колькасці драпежнікаў: ваўкоў — 1,2 тыс. асобін, лісіц — 47,1 тыс., янотападобных сабак — 8,5 тыс., у сувязі з чым працягваецца іх моцны негатыўны ўплыў на іншыя віды паляўнічай фаўны краіны (зайцападобныя, маладняк капытных, пярнатая дзіч). Колькасць глушца ў апошнія гады трымаецца на даволі стабільным узроўні. У той жа час колькасць цецярэў мае тэндэнцыю да змяншэння, што звязана галоўным чынам з умовамі надвор’я ў перыяд гнездавання. Улікі колькасці водна-балотнай дзічыны сведчаць пра змяншэнне колькасці асобін. Паводле меркавання спецыялістаў, асноўнымі прычынамі змяншэння колькасці водна-балотных відаў з’яўляюцца ўзмацненне прэсу з боку інтрадукаваных драпежнікаў (амерыканская норка і янотападобны сабака), узмацненне фактару трывожнасці (вясновае паляванне) і, як вынік, парушэнне працэсу размнажэння. Не менш важны ўплыў на дынаміку колькасці аказвае перапрамысел у месцах зімоўкі. ВАЖНА! Грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляць паляванне пры наяўнасці:
Замежныя грамадзяне могуць праводзіць паляванне пры наяўнасці:
Аматарскае рыбалоўства — найважнейшы элемент рэкрэацыйна-аздараўленчага патэнцыялу насельніцтва. Нацыянальныя паркі, рыбгасы і лясгасы займаюцца арганізацыяй спартыўнай, аматарскай і падводнай лоўлі рыбы. Абмежаванне лоўлі — да 5 кг у дзень. Шматлікія вадаёмы ў Беларусі спецыяльна засяляюцца рыбай і абсталёўваюцца для адпачынку. На большай частцы азёр, што знаходзяцца на тэрыторыях нацыянальных паркаў, рыбалка платная. Пуцёўкі прадаюцца кругласутачна ў дзяжурных нацпаркаў або ў лясніцтвах. Згодна з Правіламі аматарскага рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, аб’ектамі аматарскага рыбалоўства могуць быць любыя віды рыб і водных беспазваночных, за выключэннем відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Да іх адносяцца 10 відаў рыб: ручаёвая фарэль, еўрапейскі харыус (сустракаюцца пераважна ў невялікіх халоднаводных рэках басейна Нёмана), звычайны вусач, звычайны рыбец, звычайны падуст (насяляюць пераважна ў водах буйных рэк і часам з’яўляюцца ў малых рэках), атлантычны ласось, кумжа (надзвычай рэдкія віды, што выкарыстоўваюць некаторыя малыя рэкі і ручаі — прытокі ракі Вілія — як месцы нерасту), еўрапейская камбала, еўрапейская рэпушка, стэрлядзь. Такім чынам, з 58 відаў рыб, што насяляюць вадаёмы Беларусі, да аб’ектаў аматарскага рыбалоўства адносяцца 48 відаў рыб. Аднак фактычна такімі з’яўляюцца толькі палова з іх. У валоў рыбаловаў-аматараў найбольш масава сустракаюцца платва, акунь і шчупак. Іх доля ў агульным валоў рыбы па масе дасягае 66,3%. Пры гэтым амаль трэцяя частка ўсяго валоўу прыпадае толькі на платву (32,8%). Значная таксама доля ў валоў рыбаловаў-аматараў такіх відаў, як лешч, густэра і карась. Сумарны валоў гэтых відаў складае прыблізна 25% усяго валоўу. У рыбалоўных угоддзях дазваляецца аматарскае рыбалоўства ўсіх відаў рыб, за выключэннем вугра. У выпадку валоўу рыбы, ракаў і (або) міног, што адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама вугра, такая рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі жывой. Валоў усіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінкавым, або падвойным, або патройным кручком памерам не больш №10 па міжнароднай класіфікацыі №1 у светлы час сутак з берага. Акрамя забароны на лоўлю рыбы ў пазначаныя тэрміны, у рыбалоўных угоддзях устанаўліваюцца забароны на:
|